Спадчына: Георгій (Вайтовіч)
Панядзелак, 18 Сакавік 2024 10:27
24 верасня 2024 г. — 60 гадоў з дня нараджэння епіскапа Пінскага і Лунінецкага Георгія (Юрый Феадосьевіч Вайтовіч; 1964)
Юрый Феадосьевіч Вайтовіч нарадзіўся 24 верасня 1964 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Закончыў сярэднюю школу № 10 г. Пінска (1981), прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 88 г. Пінска (1982). Служыў у Савецкай арміі (1982–1983). Працаваў у раённым вузле сувязі, мастаком-афарміцелем ў будаўнічым трэсце № 2 г. Пінска.
З 1984 г. Юрый Вайтовіч нёс кліраснае паслушанне пры храме Кірыла і Мяфодзія ў в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна, з 1986 г. – пры саборы Варвары г. Пінска. Мінтрапалітам Мінскім і Беларускім Філарэтам (Вахрамеевым) 28 снежня 1986 г. рукапаложаны ў дыяканы. У 1987 г. назначаны ў клір Троіцкага храма ў в. Бездзеж Драгічынскага раёна, у 1988 г. – у клір храма Праабражэння Гасподняга ў г. п. Лагішын Пінскага раёна.